Витебский молодежный хор

Приветствую Вас Гость | RSS

С 1992 года витебский молодежный хор сотрудничает с немецким хором "Kantorei" и его руководителем Йоахимом Ойхорном.

Концерт 1993 года в г. Вецлар (Германия) -- хор "Канторай" и молодежный хор.

В 2003 году в Вецларе была издана книга, в честь 50-летия "Канторай", где несколько разделов, посвящены и витебскому молодежному хору.

 

Музыка збліжэнняі прымірэння
02.10.09

— Распавядзіце, калі ласка, з чаго пачыналася супрацоўніцтва? Урсула Хайнеке: Уладзімір Антонавіч прыехаў да нас у Вецлар з дэлегацыяй з Савецкага Саюза.

 Было гэта ў 1989 годзе.

 Мы разгаварыліся пра тое, што можам зрабіць для збліжэння нашых народаў.

 І вырашылі, што двухбаковыя сувязі магчыма развіваць праз музыку і вывучэнне нямецкай мовы беларускімі студэнтамі.

 З гэтымі дзвюма ідэямі Уладзімір Антонавіч і паехаў дадому.

 Уладзімір Папковіч: Я мушу крыху паправіць фрау Хайнеке.

 У 1989 годзе я проста паехаў дадому ўражаны тым, што ўбачыў у Нямеччыне.

 Я тады адразу напісаў вялікую справаздачу пра гэтую паездку і апублікаваў яе ў часопісе “Нёман”, пазней — у абласной газеце “Віцебскі рабочы”.

 “Перабудова” ішла ва ўсю моц.

 У тым самым 1989 годзе, пасля маёй паездкі, пры Віцебскім педагагічным інстытуце на філалагічным факультэце адкрыліся спецыяльнасці “нямецкая мова” і “англійская мова”.

 Першую групу будучых выкладчыкаў нямецкай мовы атрымаў я.

 Тады толькі ў мяне з’явілася ідэя пра паездкі студэнтаў на практыку ў Германію.

 А ў 1991 годзе мая жонка Ларыса Фёдараўна і я, атрымалі запрашэнне ад сям’і Хайнеке наведаць іх у якасці гасцей.

 Вось у час таго нашага гасцявання і нарадзіліся ідэі пра студэнтаў і пра музычныя праекты.

 Урсула Хайнеке: Праз нейкі час Уладзімір Папковіч паведаміў, што можна прывезці студэнтаў у Вецлар.

 А пра музычныя праекты трэба яшчэ падумаць.

 Каб вырашыць усе пытанні, у студзені 1992 года я прыляцела ў Беларусь.

 “Пасярэдзіне халоднай зімы…” — як спяваецца ў адной нямецкай песні.

 Я жыла ў сям’і Папковічаў.

 Уладзімір Антонавіч арганізаваў мне сустрэчы з творчымі калектывамі горада.

 Спачатку хацела знайсці ў Віцебску аркестр, з якім сумесныя праекты мог бы рэалізоўваць вецларскі хор “Канторай”.

 Але ў Віцебску аркестра не знайшлося.

 І я вырашыла тады знайсці для супрацоўніцтва таксама хор.

 Акурат у той час у Віцебску стварылі моладзевы хор пад кіраўніцтвам Віталя Раузы.

 Віталь зрабіў на мяне добрае ўражанне.

 Мы дамовіліся з ім наконт супрацоўніцтва.

 — І калі ўжо быў рэалізаваны першы праект? Ёахім Айхгорн: Увосень 1992 года я прыехаў у Віцебск.

 Мы з Віталём Раузамвырашылі, што будзем выконваць “Калядную араторыю” Ё. С. Баха.

 Я прыехаў, каб папрацаваць з віцебскім хорам.

 Трэба было звесці выкананне абодвух калектываў у адно цэлае, каб вялікая музыка, якой з’яўляецца гэты твор, магла б прагучаць велічна.

 Але ўзнікла пытанне, дзе ўзяць аркестр, які патрэбен быў для выканання араторыі.

 Старшыня музычнага таварыства ў Віцебску Уладзімір Правілаў дамовіўся з аркестрам з Мінска пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава.

 І ў снежні 1992 года перад Калядамі адбыўся сумесны канцэрт у Вецлары.

 А ў студзені 1993 года напярэдадні праваслаўных Калядаў прайшоў цудоўны канцэрт у Віцебску.

 Тады ў газеце быў надрукаваны прыязны артыкул.

 Аўтар вельмі станоўча адгукнуўся на гэтую падзею.

 І мы адразу дамовіліся, што трэба працягваць супрацоўніцтва.

 Уладзімір Папковіч: Гэта быў час эйфарыі з абодвух бакоў.

 Народы, якія спазналі так шмат пакутаў і людскіх стратаў у той жудаснай вайне, хацелі збліжэння.

 Яны ўбачылі адны ў адных не ворагаў, а нармальных людзей, якія жывуць сваімі клопатамі і хочуць жыць у міры.

 Той артыкул я памятаю, яго напісаў наш вядомы журналіст Сяргей Буткевіч.

 — Што яшчэ выконвалі хорамі? Ёахім Айхгорн: Наступны праект быў у 1994 годзе.

 У Віцебску і Вецлары мы выканалі “Літургію Святога Іаана Златавуста” П. І. Чайкоўскага.

 Летам 1997 было выкананне а-капэла.

 Бо наймаць аркестр з іншага горада было дорага.

 Мы заспявалі матэты Д.

 Бартнянскага і Ф.

 Мендэльсона.

 Да 10-годдзя партнёрства ў Вецлар прыехаў беларускі хор са сваёй самастойнай праграмай, каб пазнаёміць нас з рускай і беларускай харавой музыкай.

 Наступны праект складаўся з выканання “Літургіі Святога Іаана Златавуста” П. І. Чайкоўскага разам з матэтамі Ё. Брамса.

 Мы падумалі, што творы пасуюць адзін да аднаго і выканалі іх у Майнцы перад вітражамі, распісанымі беларусам Маркам Шагалам.

 Яшчэ адзін канцэрт адбыўся ў Вецлары.

 Апошні наш сумесны канцэрт — гэта выкананне “Першага Нямецкага Рэквіема” Ё.

 Брамса.

 Адбылося тое ў 2008 годзе.

 Гэта была наша з Віталем мара.

 “Рэквіем” рэпеціравалі як музыку прымірэння.

 У Віцебску хор спяваў у суправаджэнні камернага аркестра.

 Потым адбыўся канцэрт у Вецлары.

 У розныя гады таксама выконваліся “Камерная сімфонія” Д. Шастаковіча, “Каранацыйная меса” В. А. Моцарта.

 — Ёахім, але ў вас былі і сольныя музычныя праекты ў Беларусі.

 Ёахім Айхгорн: Так.

 Гэта былі канцэрты арганнай музыкі ў Полацку.

 У нас завязаліся сяброўскія адносіны з Ксеніяй Пагарэлай, галоўнай арганісткай Полацкага кафедральнага сабора.

 Ксенія была ў нас у Вецлары, я даў некалькі канцэртаў у Полацкай Сафіі.

 Для таго, каб гэтыя сувязі заставаліся, у верасні Ксенія будзе з канцэртам у Вецлары.

 Я рады гэтаму, бо яе канцэрт быў даўно запланаваны.

 І нарэшце ён павінен адбыцца.

 — Адрозненне ў падрыхтоўцы “Канторай” і хору Віталя Раузы адчуваеце? Ці музыка аднолькава ўспрымаецца ўсюды? Ёахім Айхгорн: Наш хор не прафесійны.

 Гэта вельмі добры самадзейны хор.

 Людзі прыходзяць на рэпетыцыі, каб атрымаць задавальненне ад музыкі.

 І калі ўбачыў у Віцебску, як Віталь можа працаваць са сваім хорам, быў уражаны.

 Мы з хорам рэпеціруем раз на тыдзень, а Віталь часцей.

 Гэта тое, пра што можам толькі марыць.

 У Віцебску я ўбачыў хор высокага майстэрства.

 Мы вельмі шмат чаму навучыліся ў Віталя.

 А ён, відаць, нешта пераняў у нас.

 Мы ўзаемна ўзбагаціліся.

 Гэта тое, што прывяло нас да гарманічнага выканання твораў розных аўтараў.

 — Калі пачаўся выезд беларускіх студэнтаў у Германію на моўную практыку? Урсула Хайнеке: Паралельна з працай з хорамі, зрабілі запрашэнне прыехаць і студэнтам.

 Выезд студэнтаў па гэтым запрашэнні быў куды больш складаны, чым хору.

 Нельга нават уявіць, як паводзілі сябе дзяржаўныя ўстановы ў Беларусі.

 У Міністэрстве замежных спраў усё марудзілі з дакументамі.

 У Германію паехаў наняты грамадзянінам нашай краіны аўтобус для дзяцей з Чарнобыльскай зоны, дзе былі заказаны месцы і для студэнтаў з Віцебска.

 Але пашпарты з візамі яны своечасова не атрымалі, і аўтобус паехаў з пустымі студэнцкімі месцамі.

 Складвалася адчуванне, што ва ўстановах панаваў усё той самы саветызм, калі не можа быць ніякай прыватнай ініцыятывы.

 А тут Папковіч аднекуль узяўся і сабраў групу студэнтаў.

 Уладзімір Папковіч: Дзякаваць Богу, што нам ніякіях перашкод тады не рабілі ў інстытуце.

 Праўда, я павінен быў “u1079 змагацца” адзін.

 Ніхто не быў супраць, але ніхто і не падтрымліваў.

 Адзін з тагачасных інстытуцкіх “начальнікаў” нават сказаў іранічна: “І чаго ты прычапіўся да тых немцаў?” Але ўсё-такі Ёганес Ціле, які арандаваў аўтобусы для дзяцей з Чарнобыльскай зоны, дамогся таго, каб мы нарэшце атрымалі пашпарты перад самым ад’ездам чарговага аўтобуса.

 Урсула Хайнеке: А калі Уладзімір патэлефанаваў мне і паведаміў, што пашпарты нарэшце гатовыя, мы ўскрыкнулі ад радасці: “Мы перамаглі!”.

 Для Уладзіміра Папковіча гэта была вялікая праца.

 Студэнты першы раз прабылі ў Германіі 8 тыдняў: чатыры ў Браунфельсе (гарадок каля Вецлара, дзе жыве Урсула Хайнеке.

 — Аўт.

) і чатыры ў Коршэнбройху, дзе іх прымаў Ёганес Ціле.

 Ён узначальваў арганізацыю “Дзеці ў бядзе” і прымаў дзяцей з Чарнобыльскай зоны з Беларусі.

 — А калі было створана таварыства “Калі ласка — Willkommen”? Урсула Хайнеке: Мы не маглі прыватна запрасіць групу беларускіх студэнтаў у Германію.

 Я не магу сама застрахаваць 20 ці болей чалавек.

 Гэта павінна ўзяць на сябе нейкая арганізацыя.

 Так патрабуецца па заканадаўстве.

 Такой арганізацыяй стала таварыства, якое было адразу юрыдычна аформлена.

 Гэта дабрачыннае таварыства.

 І мы павінны шукаць спонсараў ды плаціць за атрыманыя грошы падаткі.

 Уладзімір Папковіч: У 1995 годзе і ў нас у Віцебску было створана таварыства-партнёр “Калі ласка — Willkom men”, членамі якога з’яўляюцца ў асноўным выкладчыкі і студэнты універсітэта.

 Доўгі час я быў старшынёй праўлення і займаўся арганізацыяй яго працы.

 Цяпер ім кіруе выкладчык кафедры нямецкай мовы Зоя Аўчыннікава.

 Дзякуй Богу, таварыства жыве, і студэнты маюць магчымасць ездзіць у Германію.

 — Былі нейкія іншыя праекты акрамя хору і студэнтаў? Урсула Хайнеке: Ад самага пачатку супрацоўніцтва думалі над тым, што мы яшчэ можам рабіць.

 І запрасілі віцебскі тэатр “Лялька”.

 Было пастаўлена ў Германіі шэсць спектакляў для школьнікаў па п’есе “Дапытлівы слонік”.

 Гэта было цудоўна.

 Затым да нас прыязджалі віцебскія акварэлісты.

 Асобна гасцяваў мастак Фелікс Гумен.

 Запрашалі для выступленняў паэтаў Рыгора Барадуліна і Давіда Сімановіча.

 Прыязджаў перакладчык Васіль Сёмуха.

 Між іншым, падчас аднаго з наведванняў Беларусі я была ў оперным тэатры на пастаноўцы “Фауста” Ёгана Вольфганга Гётэ.

 Лібрэта напісаў спадар Сёмуха, а музыку Антоній Генрык Радзівіл.

 Мы дапамагалі беларусам, якія былі вывезены ў Германію падчас вайны, знайсці доказы іх знаходжання тут у лагерах ці сем’ях, нават наладжвалі кантакты паміж такімі асобамі і сем’ямі.

 Уладзімір Папковіч: Мне прыпамінаецца адзін прыклад сям’я Маргарыты Саладухінай, былой выкладчыцы музыкі нашага універсітэта і зараз, здаецца, падтрымлівае сувязі з сям’ёй у Нямеччыне як памяць пра тыя цяжкія часы.

 Трэба сказаць, што з гэтых дзвюх акцый — студэнты і хор — вырасла вельмі шмат сяброўскіх адносін паміж асобнымі жыхарамі Вецлара і Віцебска.

 А некаторыя беларускія дзяўчаты павыходзілі там замуж, і лічацца ўзорнымі жонкамі і гаспадынямі.

 — Супрацоўніцтва паміж хорамі будзе працягвацца надалей? Урсула Хайнеке: Што тычыцца “Канторай”, то хор больш займацца сумеснымі праектамі не будзе.

 Удзельнікі нашага хору не гатовы ехаць у Віцебск, большасць з іх — пажылыя людзі, яны не адважваюцца на такую далёкую паездку.

 У 1990-х была эйфарыя з абодвух бакоў.

 Але пакаленні мяняюцца.

 І эйфарыя прайшла.

 У маладых няма тых асабістых адносін да вайны, якія былі ў нас.

 Наша пакаленне ведала, што такое вайна, трэба было шукаць шляхі прымірэння.

 Хоць мы і былі дзецьмі на вайне, мы ўсё памятаем.

 Для маладога пакалення гэта ўсё — гісторыя, не так яскрава зразумелая, як нам.

 — А які лёс чакае студэнцкія выезды на практыку ў Вецлар? Урсула Хайнеке: Штогод у кастрычніку-лістападзе адбываецца сход таварыства.

 І тады вырашаецца, ці ёсць у нас магчымасць прыняць студэнтаў у наступным годзе.

 Існуюць цяжкасці з таварыствам.

 Працай займаюцца людзі ў паважным узросце.

 Моладзь не хоча ўключацца ў нашы справы.

 Трэба шукаць тых, хто змог бы рабіць гэтую справу пасля нас.

 Нельга, каб праца спынілася.

 Уладзімір Папковіч: Мы вельмі ўдзячныя нашым сябрам-партнёрам па таварыстве, якія кожны год бяруць на сябе такую вялізную працу.

 Гэта сапраўды немаладыя людзі, але трэба бачыць, наколькі “не старэюць душой ветэраны”.

 Якія арганізатарскія здольнасці паказвае фрау Хайнеке на працягу дваццаці гадоў, што я яе ведаю.

 Якая воля ў характары гэтай жанчыны, і як верна дапамагаюць ёй памочнікі, члены праўлення і проста зычлівыя людзі: фрау Фрыдрых, фрау Барбара фон Розэн, Дзітмар Штрэлаў, сям’я Міхалак, фрау Ода Петэр.

 Пералічыць тут усіх немагчыма.

 Вялікую матэрыяльную падтрымку аказвае таварыству адміністрацыя гарадоў Браўнфельс і яго бургамістр, а таксама Вецлар і яго обербургамістр Вольфрам фон Дэтэ, пастары цэркваў Зільбернагель і Хенінг.

 Не трэба забывацца і пра тое, што дзякуючы таварыству наша кафедра нямецкай мовы мае салідную бібліятэку розных падручнікаў, дапаможнікаў і мастацкай літаратуры па-нямецку.

 Гутарыў Сяргей МАКАРЭВІЧ 

TRANSLATION
Выбрать язык / Choose language:
Ukranian
English
French
German
Japanese
Italian
Portuguese
Spanish
Danish
Chinese
Israel
Arabic
Czech
Estonian
Belarusian
Latvian
Greek
Finnish
Serbian
Bulgarian
Turkish
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Друзья сайта
  • Классическая музыка - каталог ссылок
  • Хор "Даугава" (Латвия)
  • Фестиваль духовной музыки “SILVER BELLS”(Латвия)
  • Белорусский хоровой портал
  • Поиск
    Календарь
    «  Август 2019  »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
       1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031
    Архив записей